Сцяг Нядзеля, 8 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
17 жніўня 2015, 10:41

Павел Якубовіч: Беларусь - краіна, з якой хочуць дружыць

Актыўныя міжнародныя кантакты сведчаць аб вялікім значэнні, якое замежныя краіны надаюць развіццю супрацоўніцтва з Беларуссю. Такое меркаванне выказаў галоўны рэдактар газеты "Советская Белоруссия" Павел Якубовіч у час тэлепраграмы "Клуб рэдактараў", якая была паказана ў вячэрнім эфіры канала "Беларусь 1" 16 жніўня, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.


Удзельнікі праграмы ў якасці адной з тэм абмяркоўвалі значэнне, якое ўкладваецца ў паняцце дружбы паміж краінамі. Як вядома, такі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве Беларусь падпісала з Пакістанам у час нядаўняга афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра гэтай краіны Наваза Шарыфа.


Павел Якубовіч адзначыў, што такія дагаворы накладаюць на бакі пэўныя маральныя абавязацельствы. Яны могуць выяўляцца як ва ўзаемнай падтрымцы ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў ААН, так і паступова перарастаць у больш прагматычныя рэчы, як гандлёва-эканамічнае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва.


Галоўны рэдактар газеты "Советская Белоруссия" звярнуў увагу на той факт, што апошнім часам Беларусь даволі часта наведваюць высокія замежныя госці. "Гэта сведчыць аб тым, што Беларусь не нейкае пустое месца на контурнай карце, а краіна, з якой хочуць дружыць. Мы хочам дружыць, і з намі хочуць дружыць", - сказаў Павел Якубовіч.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі