Сцяг Нядзеля, 8 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
28 верасня 2015, 12:53

Мікалай Шчокін: Развіццё і мір - сінонімы

Развіццё і мір - сінонімы ў любым кантэксце: палітычным, сацыяльным, эканамічным, экалагічным, культурным. Такое меркаванне ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў кандыдат філасофскіх навук дацэнт Мікалай Шчокін, каменціруючы выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на пленарным пасяджэнні саміту ААН па ўстойлівым развіцці ў Нью-Ёрку.


Паводле слоў эксперта, беларускі лідар, характарызуючы сённяшнюю міжнародную сітуацыю, дакладна расставіў акцэнты. "Свет сапраўды раз'яднаны, як ніколі, планета літаральна сыходзіцца крывёй у шматлікіх узброеных канфліктах, тэрактах. Аляксандр Лукашэнка адкрыта назваў тых, хто нясе адказнасць, у прыватнасці, за цяжкую сітуацыю на Арабскім Усходзе. Ірак, Туніс, Лівія, Сірыя... Гэтыя дзяржавы вельмі пацярпелі, паводле яго слоў, з-за палітычнага хамства, хлусні і злачынстваў супраць чалавечнасці, - сказаў Мікалай Шчокін. - Прорва, якая раздзяляе народы і пакаленні, імкліва пашыраецца ў першую чаргу з-за таго, што ўладныя людзi, кіруючыся ўласным палітыка-эканамічным эгаізмам, не ўлічваюць асаблівасці іншых краін і грамадстваў, навязваюць ім сваю "праўду". Гэтыя недальнабачныя дзеянні сур'ёзна пахіснулі аўтарытэт ЗША і шэрага еўрапейскіх краін. Яны самі сябе пазбавілі права вучыць іншых дэмакратыі і выступаць у якасці арбітра ў вырашэнні міжнародных канфліктаў".


Сусветныя лідары прынялі на саміце Мэты ўстойлівага развіцця, паабяцалі пазбавіць чалавецтва ад беднасці і вылечыць планету, прывесці грамадства да больш бяспечнай, больш шчаслівай і больш справядлівай будучыні. Галоўнай умовай выканання гэтых 17 амбіцыйных мэт з'яўляецца мір на планеце, усеагульная салідарнасць і давер, адсутнасць двайных стандартаў і гегемоніі сваіх інтарэсаў пад любым соусам (дэмакратыі, ядзернай бяспекі і інш.). "Аднаўленне страчанага балансу, пошук канструктыўнага ўзаемадзеяння, кансалідацыя намаганняў дзеля дабрабыту народаў - да гэтага заклікаў з трыбуны саміту Аляксандр Лукашэнка - лідар краіны, якая ў мінулым стагоддзі неаднаразова станавілася полем бітваў, а ў гэтым - стала пляцоўкай перагавораў аб міры", - адзначыў Мікалай Шчокін.


"Беларусь павышае свой міжнародны аўтарытэт дзякуючы мірным ініцыятывам, стабільнасці і згодзе, адкрытасці і справядлівасці праводзімай палітыкі як унутры краіны, так і за яе межамі, - падкрэсліў эксперт. - У эпоху крызісу адказнасці ў сучасным свеце Беларусь дэманструе рэальны клопат не толькі аб сваіх нацыянальных інтарэсах, але і аб будучыні іншых краін і народаў як паблізу сваіх граніц, так і на іншых кантынентах. Чым не прыклад для іншых палітычных ігракоў?"

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі