Крытыка ў СМІ павінна быць канструктыўнай. Такое меркаванне выказала 5 мая журналістам міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на адкрыцці XIХ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адна з роляў сродкаў масавай інфармацыі - гэта крытыка, адзначыла Лілія Ананіч. Аднак крытыка павінна быць такой, якая дазваляе ствараць, развіваць грамадства. Сёння ўсе, уключаючы сродкі масавай інфармацыі, шукаюць шляхі, што дадуць магчымасць развіваць краіну, растлумачыла яна.
Сродкі масавай інфармацыі павінны быць актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця Беларусі. Цяпер у Беларусі зарэгістравана больш як 1 тыс. 500 друкаваных СМІ, больш як 100 тэлепраграм, выдадзены дазволы на распаўсюджванне на тэрыторыі Беларусі больш як 190 замежных тэлепраграм.
