Сцяг Серада, 11 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
04 чэрвеня 2014, 19:14

Леанід Заяц: Беларускім аграрыям пара перастаць займацца ўтрыманствам

З улікам аказваемай аграпрамысловаму комплексу дзяржпадтрымкі і пры належнай аддачы вёскі народнагаспадарчы комплекс Беларусі цалкам можа заняць дастойнае месца ў тым ліку і сярод краін Еўрасаюза. Такое меркаванне выказаў 4 чэрвеня журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц у час наведвання выстаўкі "Белагра" ў ААТ "Гастэлаўскае" (Мінскі раён), перадае карэспандэнт БЕЛТА.


"Для гэтага нашым аграрыям трэба зрабіць вывад - не трэба займацца ўтрыманствам, - сказаў кіраўнік сельскагаспадарчага ведамства. - Цяпер неабходна праявіць максімум дзяржаўнасці і адказнасці. Трэба павысіць адказнасць кожнага - ад радавога рабочага да кіраўніка, каб звесці да мінімуму тыя недахопы, якія былі выяўлены ў выніку работы міжведамаснай рабочай групы па вырашэнні праблемных пытанняў у АПК".


У цэлым міністр адзначыў, што сёння аграпрамысловы комплекс краіны адпавядае свайму прызначэнню (у тым ліку і дзякуючы дапамозе, што аказваецца дзяржавай). "Мы забяспечылі ўнутраны харчовы рынак якаснымі прадуктамі харчавання. Іх лінейка пашыраецца з кожным годам, і прэтэнзій і нараканняў з боку спажыўцоў няма", - падкрэсліў Леанід Заяц.


Пры гэтым ён адзначыў, што ў Беларусі няма тых запасаў карысных выкапняў, якія ёсць у яе ўсходняга партнёра Расіі і ў іншых краінах, - паліва, энергію краіна вымушана купляць за валюту. "Таму асноўная задача на сёння - выпрацаваць меры, якія ўзнялі б эканамічнае развіццё айчынных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на больш высокі ўзровень, - сказаў міністр. - Упэўнены, з тымі падыходамі з боку дзяржавы, урада пры непасрэдным удзеле аграрыяў наш аграпрамысловы комплекс зойме сваё дастойнае месца сярод краін Еўрасаюза".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі