Беларусы сталі гуляць у хакей мацней. Такую думку выказаў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Камітэта Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі, старшыня Навукова-кансультатыўнага савета Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Леанід Слуцкі, падводзячы вынікі ЧС-2014.
"У любой сферы жыццядзейнасці, як і ў спорце, і, у прыватнасці, у хакеі трэба параўноўваць сябе не з кімсьці, а з самім сабой некаторы час таму. І гэты спартыўны прынцып якраз лепш за ўсё служыць самаўдасканаленню, уздыму на якасна новы, высокі ўзровень гульні і работы, незалежна ад таго, чым ты займаешся, - адзначыў Леанід Слуцкі. - Калі параўноўваць гульню беларускай зборнай цяпер і некаторы час таму, без лішняй кампліментарнасці і зусім аб'ектыўна хачу сказаць, што беларусы сталі гуляць у хакей мацней. Вось гэта - галоўнае ўражанне ад матчаў з удзелам беларускай зборнай".
Саюзны парламентарый лічыць, што ў гэтым выпадку "як ніколі галоўнае не перамога, а ўдзел". "Я лічу гэты вынік (выхад у чвэрцьфінал ЧС і выніковае сёмае месца. - Заўвага БЕЛТА) цудоўным, а спартыўную форму беларускай зборнай - вельмі добрай", - сказаў Леанід Слуцкі.
