Сцяг Нядзеля, 8 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
14 снежня 2015, 13:28
Міхаіл Жураўкоў

Дэмакратыя ў сацсетках не павінна асацыіравацца з поўнай анархіяй

Міхаіл Жураўкоў

Дэмакратыя ў сацсетках не павінна асацыіравацца з поўнай анархіяй. Такое меркаванне выказаў 14 снежня журналістам міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў перад сустрэчай дэпутатаў з членамі Рэспубліканскага маладзёжнага савета Беларусі пры міністры адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр падкрэсліў, што сацсеткі, а таксама СМІ, павінны ў першую чаргу вучыць і выхоўваць моладзь.

"Як вы цяпер бачыце, у інтэрнэце, у сацсетках адбываецца поўная вакханалія. Гэта абавязкова трэба рэгуляваць. На жаль, тое смецце, тая ўсёдазволенасць, якія цяпер існуюць, не павінны быць. Трэба ўсё ж такі глядзець, што там размяшчаецца", - сказаў Міхаіл Жураўкоў.

У сваю чаргу член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве, старшыня Рэспубліканскага маладзёжнага савета пры міністры адукацыі Інеса Кляшчук нагадала, што гэты савет быў створаны ў лістападзе 2015 года. Дэпутат паведаміла, што ўдзельнікі савета ўжо вылучылі некаторыя прапановы ў галіне маладзёжнай палітыкі. У прыватнасці, яны датычацца і сацсетак.

"Сёння моладзь мае стасункі ў асноўным праз інтэрнэт. Члены савета прапануюць праводзіць семінары, на якіх можна гаварыць, якую інфармацыю бяспечна выкладваць на сваёй старонцы, а якую - не", - растлумачыла дэпутат. Паводле яе слоў, паступаюць і прапановы наконт арганізацыі вольнага часу моладзі, атрымання льготных крэдытаў і г.д.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі