Сцяг Нядзеля, 8 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
26 лістапада 2015, 13:59
Цуй Цымін

Беларусь і Кітай павінны аб'яднаць намаганні для інавацыйнага развіцця нацыянальных эканомік

Цуй Цымін

Беларусь і Кітай павінны аб'яднаць намаганні для інавацыйнага развіцця нацыянальных эканомік. Аб гэтым заявіў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін у час пленарнага пасяджэння беларуска-кітайскага маладзёжнага інавацыйнага форуму "Новыя гарызонты-2015", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інавацыі - гэта душа нацыянальнага прагрэсу любой дзяржавы, галоўная рухаючая сіла развіцця і арганізацыі эканомікі. На працягу многіх гадоў Кітай імкнуўся пабудаваць інавацыйнае грамадства. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў нядаўняй прамове таксама згадаў аб неабходнасці стварэння інавацыйнай эканомікі ў Беларусі, эканомікі, заснаванай на ведах", - сказаў Цуй Цымін.

Паводле яго слоў, мэта стратэгіі інавацыйнага развіцця абедзвюх краін супадае. "Мы павінны аб'яднаць нашы намаганні і разам рухацца наперад да інавацыйна арыентаванай дзяржавы. Мы ўскладаем надзею ў дасягненні пастаўленых мэт на новае пакаленне, у тым ліку на прысутных сёння тут маладых вучоных", - сказаў пасол.

Цуй Цымін таксама нагадаў, што ў маі бягучага года адбыўся гістарычны візіт у Беларусь старшыні КНР Сі Цзіньпіна, што стала новым імпульсам для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва на больш высокім узроўні. Гэты візіт адкрыў новую главу ў паглыбленні і пашырэнні беларуска-кітайскага партнёрства, у тым ліку ў галіне адукацыі, навукі і тэхнікі, культуры, эканомікі, гандлю і інш. Цяперашні форум, паводле слоў пасла, з'яўляецца важнай і неад'емнай часткай гэтай новай главы двухбаковага супрацоўніцтва.

Арганізатарамі маладзёжнага інавацыйнага форуму "Новыя гарызонты-2015" выступілі Міністэрства адукацыі Беларусі і Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ), Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ, Рэспубліканскае інавацыйнае ўнітарнае прадпрыемства "Навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік". З кітайскага боку ў арганізацыі ўдзельнічаюць Міністэрства па навуцы і тэхніцы, Міністэрства адукацыі, Галоўнае ўпраўленне Інстытутаў Канфуцыя ў Кітаі (Ханьбань), урад правінцый Хэнань і Хэйлунцзян, Паўночна-Усходні ўніверсітэт горада Шэньян.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі