Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
06 студзеня 2021, 12:11

Золатавалютныя рэзервы Беларусі

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 студзеня 2021 года склалі $7 468,5 млн (у эквіваленце)*.

Па выніках 2020 года міжнародныя рэзервовыя актывы скараціліся на $1,9 млрд (на 20,5%).

Асноўныя фактары зніжэння ўзроўню ЗВР у 2020 годзе:

планавае пагашэнне ўрадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце;

продаж Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у верасні садзейнічалі:

паступленне ад размяшчэння на ўнутраным і знешнім рынках Мінфінам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце;

прыцягненне знешніх дзяржаўных пазык;

рост кошту манетарнага золата;

іншыя паступленні замежнай валюты ў бюджэт.

ЗВР Беларусі ў 2020 годзе:

1 студзеня - $9 393,5 млн,

1 лютага - $9 243,1 млн,

1 сакавіка - $8 804,9 млн,

1 красавіка - $7 786,5 млн,

1 мая - $7 882,9 млн,

1 чэрвеня - $7 879,3 млн,

1 ліпеня - $8 795,7 млн,

1 жніўня - $8 857,5 млн,

1 верасня - $7 457,8 млн,

1 кастрычніка - $7 321,4 млн,

1 лістапада - $7 485,6 млн,

1 снежня - $7 376,3 млн,

1 студзеня 2021 г. - $7 468,5 млн.

У адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года з улікам пагашэння ўрадам і Нацбанкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш як $7,3 млрд.

* Папярэднія даныя.

Крыніца: Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі