Згодна з Правіламі дарожнага руху Беларусі з 1 снежня па 1 сакавіка пры ўдзеле ў дарожным руху аўтамабілі павінны быць забяспечаны зімовымі шынамі.
Гэта патрабаванне распаўсюджваецца на аўтамабілі:
з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т уключна;
легкавыя і грузапасажырскія з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 т;
аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 т.
Зімовая рызіна павінна быць устаноўлена на ўсіх колах і мець:
астаткавую вышыню малюнка пратэктара не менш як 4 мм;
маркіроўку ў выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе альбо знакамі М+S, M&S, M.S., M S, All Seasons.
Параўнанне тармазнога шляху*:
зімовыя шыны, новыя - 23,9 м,
зімовыя шыны, 4 мм - 25,0 м,
летнія шыны, новыя - 46,8 м.
За парушэнне гэтага патрабавання ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць - папярэджанне або штраф да 0,5 базавай велічыні (БВ)**.
Пры паўторным парушэнні на працягу года - штраф ад 2 да 5 БВ.
* Пры скорасці 50 км/гадз на ўтрамбаваным снезе.
** Цяпер 1 БВ складае Br25,5.
Крыніца: УДАІ МУС Беларусі.