Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
18 чэрвеня 2020, 15:16

У водпуск з дзеючым пашпартам

У пашпарце павінны прысутнічаць і добра распазнавацца:

усе старонкі;

каляровая, адпаведная ўзросту фатаграфія;

прозвішча, імя, імя па бацьку і дата нараджэння;

пячаці і штампы;

подпіс службовай асобы, якая выдала пашпарт;

подпіс уладальніка дакумента, які дасягнуў 14 гадоў.

У пашпарце не павінна быць плям, забруджванняў, слядоў трапляння вадкасці, а таксама ўласнаручных запісаў.

У адваротным выпадку дакумент можа аказацца несапраўдным.

Пашпарт таксама становіцца несапраўдным праз месяц пасля таго, як чалавек змяніў імя, прозвішча або імя па бацьку.

Несапраўдны дакумент, аб страце якога было заяўлена ў кампетэнтныя органы.

Перад паездкай яшчэ раз праверце тэрміны дзеяння пашпарта:

пры ўездзе ў краіны Шэнгенскай зоны даўнасць выдачы пашпарта павінна быць не больш як 10 гадоў;

пашпарт павінен быць дзеючым як мінімум на працягу трох месяцаў пасля заканчэння тэрміну дзеяння шэнгенскай візы.

Пашпарт павінен змяшчаць не менш як дзве чыстыя старонкі, прызначаныя для віз.

На граніцы пашпарт прад'яўляецца без вокладкі, у ім не павінна быць укладанняў і грашовых сродкаў.

Атрымаць або абмяняць пашпарт можна ў разлікова-даведачных цэнтрах і таварыствах уласнікаў.

Кошт афармлення пашпарта - адна базавая велічыня*.

Тэрмін афармлення - 1 месяц.

Максімальны тэрмін скарачаецца да 15 дзён пры даплаце адной БВ, да 7 дзён - дзвюх БВ.

*цяпер складае Br27.

Крыніца: Дзяржпагранкамітэт, МУС.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі