Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
29 красавіка 2020, 17:12

У Беларусі павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму

Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) з 1 мая па 31 ліпеня 2020 года ў сярэднім на душу насельніцтва ў разліку на месяц складзе Br246,78.

БПМ будзе на 2,9% вышэйшы, чым дзеючы з 1 лютага 2020 года (Br239,87).

Памеры БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп:

- працаздольнага насельніцтва - Br275,48;

- пенсіянераў - Br187,22;

- студэнтаў - Br237,3;

- дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br158,94;

- дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br217,84;

- дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br265,2.

У сувязі з павышэннем БПМ з мая павялічацца:

- мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі;

- надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты людзям ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым;

- дапамогі па доглядзе інваліда I групы або чалавека, які дасягну 80-гадовага ўзросту;

- некаторыя віды дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей;

- іншыя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца з памеру БПМ.

Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 красавіка 2020 года №38.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі