Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2021 годзе.
Даты ЦТ:
беларуская мова - 16 чэрвеня;
руская мова - 18 і 19 чэрвеня;
грамадазнаўства - 21 чэрвеня;
матэматыка - 23 і 24 чэрвеня;
біялогія - 26 чэрвеня;
замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) - 28 чэрвеня;
хімія - 30 чэрвеня;
фізіка - 2 ліпеня;
гісторыя Беларусі - 4 ліпеня;
геаграфія - 6 ліпеня;
сусветная гісторыя (навейшы час) - 8 ліпеня.
Рэзервовыя дні правядзення ЦТ:
14 і 16 ліпеня - беларуская і руская мовы;
14 і 18 ліпеня - грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежныя мовы, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя навейшага часу.
Устаноўлены пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі для ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, а таксама пунктамі правядзення ЦТ.
Тэрміны рэгістрацыі: 2 мая - 1 чэрвеня.
Час работы пунктаў рэгістрацыі - з 9.00 да 19.00, у нядзелю (2 мая) і суботнія дні (15 і 29 мая) - з 9.00 да 18.00.
Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна з 2 па 9 ліпеня.
Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, - 11.00.
Атрымаць сертыфікаты абітурыенты змогуць у пунктах правядзення ЦТ з 16 ліпеня, у пунктах правядзення ЦТ у рэзервовыя дні - з 23 ліпеня.
Крыніца: пастанова Міністэрства адукацыі ад 19 сакавіка 2021 года №50.