ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 8 красавіка 2020
Мінск Малавоблачна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
24 лютага 2020, 12:07

Традыцыі святкавання Масленіцы

Традыцыі святкавання Масленіцы

Масленіца - старажытнае славянскае свята, якое нагадвае карнавал.

У народным календары няма канкрэтнай даты.

Свята пачынаецца роўна за 8 тыдняў да Вялікадня, у гэтым годзе 24 лютага, і прадаўжаецца тыдзень.

Панядзелак - "Сустрэча".

Адкрываюцца кірмашы. Рыхтуюцца месцы гулянняў. Робіцца лялька Масленіцы.

Аўторак - "Заігрыш". З гэтага дня пачынаюць хадзіць адзін да аднаго ў госці і катаюцца з горак. Незамужнія дзяўчаты варожаць.

Серада - "Ласуха".

Зяці ідуць да цешчы на бліны.

Чацвер - "Шырокі чацвярток".

Пачынаецца шырокая масленіца: пякуць і ядуць шмат бліноў, танцуюць, вяселяцца, удзельнічаюць у кулачных бойках.

Пятніца - "Цешчыны адвячоркі".

Маладыя запрашаюць бацькоў нявесты. Зяць абавязаны асабіста паклікаць цешчу.

Субота - "Залоўкіны вячоркі".

Маладыя нявесткі запрашаюць да сябе родных мужа і абдорваюць іх падарункамі.

Нядзеля - "Провады".

Пудзіла Масленіцы водзяць па вёсцы і з захадам сонца спальваюць на вялікім вогнішчы. У гэты дзень прынята папрасіць прабачэння адзін у аднаго.

Рэцэпт прэсных бліноў на Масленіцу:

Вазьміце 2 яйкі, дробку солі і добра перамяшайце.

Усыпце палавіну шклянкі мукі, дабаўце алей і размяшайце.

Потым разбаўце цеста малаком да кансістэнцыі вадкай смятаны.

На патэльню з алеем вылейце цеста.

Калі ў бліна пачнуць запякацца беражкі, падчапіце яго лапаткай і перавярніце.

Кожны гатовы блін можна змазваць сметанковым маслам.

Крыніцы: адкрытыя крыніцы.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі