Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
26 сакавіка 2020, 12:37

Сусветны дзень тэатра

Сусветны дзень тэатра адзначаецца 27 сакавіка з 1961 года па ініцыятыве ЮНЕСКА.

У Беларусі 29 прафесійных тэатраў*:

15 драматычных,

7 лялечных,

2 эстрадных,

2 маладзёжных,

1 тэатр оперы і балета,

1 тэатр юнага гледача,

1 музычны тэатр.

Тэатры прадставілі 1105 спектакляў, сярод іх:

166 новых пастановак,

350 пастановак беларускіх аўтараў,

453 пастаноўкі для дзяцей.

Тэатры краіны наведалі больш за 1,7 млн гледачоў.

Самыя папулярныя тэатры:

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі - 254,3 тыс. наведванняў,

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр - 135,6 тыс.,

Гомельскі абласны драматычны тэатр - 95 тыс.,

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы - 94,8 тыс.,

Гродзенскі абласны тэатр лялек - 90,6 тыс.,

Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску - 74,1 тыс.

Беларускія артысты правялі больш за 2,6 тыс. гастрольных мерапрыемстваў у краіне, за межамі - 303 выступленні.

* Тут і далей - даныя за 2019 год.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі