Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
26 кастрычніка 2020, 11:30

Стань прыкметней у цемнаце!

У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.

Значна знізіць рызыку такіх здарэнняў дазваляюць флікеры - вадзіцель бачыць пешахода са святловяртальнікамі на вялікай адлегласці:

пры руху з блізкім святлом фар - да 130-140 м,

пры руху з далёкім святлом - да 400 м.

Тармазны шлях аўтамабіля пры скорасці 60 км/гадз:

сухі асфальт - каля 20 м;

мокры асфальт - каля 35 м;

уезджаны снег - каля 70 м;

галалёд - каля 141 м.

Зона бачнасці пешаходаў у цёмны час сутак:

чорнае адзенне - непрыкметны;

сіняе адзенне - 17 м;

чырвонае адзенне - 24 м;

жоўтае адзенне - 37 м;

белае адзенне - 55 м;

святлоадбівальныя элементы - 130 м.

За студзень-кастрычнік 2019 года па віне пешаходаў адбылося 323 ДТЗ, 87 чалавек загінулі, 244 паранены, з іх 122 чалавекі былі п'янымі.

ДАІ з 19 па 24 лістапада праводзіць маштабную інфармацыйную кампанію "Час стаць прыкметным!" па прафілактыцы гібелі і траўматызму людзей на дарогах у цёмны час сутак.

Крыніца: УДАІ МУС Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі