
Адным з ключавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі з'яўляецца валавы ўнутраны прадукт (ВУП).
Больш за палову ВУП краіны (52,8%) фарміруюць 3 рэгіёны*:
Мінск - 27,6%,
Мінская вобласць - 14,9%,
Гомельская - 10,3%,
Брэсцкая - 9,5%,
Віцебская - 8,0%,
Гродзенская - 8,1%,
Магілёўская - 6,6%,
неразмеркаваная частка ВУП - 15,0%.
Гэта абумоўлена існуючай структурай эканомікі рэгіёнаў і дынамікай валавога рэгіянальнага прадукту (ВРП).
Удзельная вага абласцей і горада Мінска ў агульным аб'ёме рознічнага тавараабароту рэспублікі:
Мінск - 30,8%,
Мінская вобласць - 16,6%,
Брэсцкая - 12,3%,
Гомельская - 11,6%,
Віцебская - 10,1%,
Гродзенская - 10,0%,
Магілёўская - 8,6%.
* Па выніках 2020 года (папярэднія даныя).
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.