Свой шлях у Беларусі "Полымя міру" пачне ў Брэсце 12 мая.
У кожнай вобласці эстафета прабудзе 6 дзён:
першы дзень - урачыстая сустрэча агню ў абласным цэнтры, святочны канцэрт;
наступныя 5 дзён - наведванне населеных пунктаў вобласці (адзін дзень - адзін населены пункт).
Графік руху па абласцях:
12-17 мая - Брэсцкая вобласць;
18-23 мая - Гродзенская вобласць;
24-29 мая - Віцебская вобласць;
30 мая - 4 чэрвеня - Магілёўская вобласць;
5-10 чэрвеня - Гомельская вобласць;
11-16 чэрвеня - Мінская вобласць;
17-21 чэрвеня - Мінск:
17 чэрвеня - урачыстае мерапрыемства на плошчы Дзяржаўнага сцяга; прабег па праспекце Пераможцаў;
18 чэрвеня - прабег па праспекце Незалежнасці;
19 чэрвеня - наведванне факеланосцамі прадпрыемстваў Мінска;
20 чэрвеня - наведванне ўдзельнікамі эстафеты паркаў і выдатных мясцін;
21 чэрвеня - цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года на стадыёне "Дынама".
У II Еўрапейскіх гульнях прымуць удзел больш за 4 тыс. спартсменаў з 50 краін, якія будуць спаборнічаць у 15 відах спорту. Будзе разыграна 200 камплектаў узнагарод.
Восем відаў спорту з'яўляюцца кваліфікацыйнымі да Алімпійскіх гульняў у Токіа 2020 года. Спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы.
Крыніца: Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў.