
Даўжыня маршрутаў гарадскога наземнага пасажырскага транспарту сталіцы перавышае 3200 км.
У Мінску функцыянуе*:
- 3 лініі метрапалітэна;
- 3 гарадскія лініі;
- 45 экспрэс-маршрутаў (маршрутныя таксі);
- 278 наземных маршрутаў, з якіх 202 - аўтобусныя, 8 - электробусных, 60 - тралейбусных і 8 - трамвайных.
Мінск з'яўляецца лідарам сярод краін СНД па развіцці тралейбуснага руху. Працягласць кантактнай сеткі - 500 км.
Максімальная колькасць тралейбусаў, што выходзяць на лінію, - 628.
Сярэдняя даўжыня маршрутаў:
аўтобусы - 11,7 км;
электробусы - да 10 км;
тралейбусы - 11,4 км;
трамваі - 10,3 км.
У Мінску налічваецца:
аўтобусаў - 1190;
электробусаў - 80;
тралейбусаў - 753;
трамваяў - 137;
вагонаў метро - 385;
Сярэдні ўзрост рухомага саставу:
аўтобусы - 7,7 года;
электробусы - 2,2;
тралейбусы - 10,1;
трамваі - 13,5.
У Мінску налічваецца каля 2 тыс. аўтобусных і тралейбусных прыпынкаў, 136 - трамвайных.
З іх абсталяваных электратабло - 474.
90% рухомага саставу абсталяваны сістэмай відэарэгістрацыі.
*Па стане на 1 лютага 2021 года
Крыніца: ДП "Сталічны транспарт і сувязь"