Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
23 верасня 2020, 16:42

Пазіцыя Беларусі па індэксе чалавечага капіталу

Беларусь заняла 36 месца сярод 174 краін свету ў ходзе разліку індэкса челавечага капіталу (Human Capital Index − HCI). Для Беларусі ён складае 70%, пры гэтым:

у дзяўчынак - 73%,

у хлопчыкаў - 67%.

HCI вымярае чалавечы капітал на аснове аналізу пяці індыкатараў:

- верагоднасць выжывання да пяці гадоў,

- чаканая працягласць навучання дзяцей у школе,

- ацэнкі па адзіным экзамене як паказчык якасці навучання,

- выжывальнасць дарослага насельніцтва (верагоднасць дасягнуўшых 15-гадовага ўзросту дажыць да 60 гадоў),

- працэнт дзяцей, якія не маюць затрымак у развіцці.

Гэта даследаванне дае ўяўленне аб прадукцыйнасці працы наступнага пакалення работнікаў у параўнанні з эталонам поўнай адукацыі.

Сумарны паказчык HCI па Беларусі вышэйшы, чым у сярэднім для Еўропы і Цэнтральнай Азіі і краін з узроўнем даходу вышэйшым за сярэдні:

78% - Эстонія,

75% - Польшча,

71% - Латвія і Літва,

70% - ЗША,

68% - Расія,

65% - Кітай,

63% - Украіна, Казахстан,

57% - Грузія.

Топ-10 рэйтынгу:

88% - Сінгапур,

81% - Ганконг,

80% - Японія, Паўднёвая Карэя, Канада, Фінляндыя, Швецыя, Макаа,

79% - Ірландыя, Нідэрланды.

Глабальны HCI складае 56% (для краін з нізкім даходам - 37%, з высокім − 70%).

Даследаванне ахоплівае 174 краіны, у якіх пражывае 98% насельніцтва Зямлі.

Крыніца: Сусветны банк

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі