Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
21 лютага 2020, 17:17

Партрэт сярэднестатыстычнага беларускага мужчыны

У агульнай колькасці насельніцтва Беларусі мужчыны складаюць 46,2% (4 351,5 тыс.)*.

Размеркаванне колькасці мужчын па абласцях і г. Мінску*:

Брэсцкая - 14,4%;

Віцебская - 12%;

Гомельская - 14,7%;

Гродзенская - 10,9%;

Мінская - 15,8%;

Магілёўская - 11%;

Мінск - 21,2%.

Узровень занятасці мужчын у працаздольным узросце** - 82,1%.

Сярэдні ўзрост занятых мужчын складае 41 год.

Кожны чацвёрты мужчына, заняты ў эканоміцы краіны, ва ўзросце 16-30 гадоў.

Пераважна мужчынскія віды дзейнасці:

будаўніцтва; транспартная, складзіраванне, паштовая і кур'ерская; сельская, лясная і рыбная гаспадарка; прамысловасць; інфармацыя і сувязь.

Ні адна з сфер дзейнасці не абыходзіцца без мужчынскага ўдзелу.

У 2019 годзе заключылі шлюб 62,7 тыс. мужчын, упершыню стварылі сям'ю - 43,4 тыс.

Аддаюць перавагу стварэнню сям'і ва ўзросце 20-29 гадоў.

Сярэдні ўзрост заключэння першага шлюбу - 28,3 года, паўторнага - 41,5 года.

* Паводле даных перапісу насельніцтва-2019, у працэнтах да агульнай колькасці мужчын.

** На 1 студзеня 2019 года.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі