Парламент - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь - прадстаўнічы і заканадаўчы орган, складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Тэрмін паўнамоцтваў - 4 гады.
Палата прадстаўнікоў
Склад - 110 дэпутатаў.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выбіраюцца непасрэдна грамадзянамі.
Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў можа быць грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 21 года.
Савет Рэспублікі (палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва)
Склад - 64 прадстаўнікі.
Членаў Савета Рэспублікі выбіраюць дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню (ад кожнай вобласці і горада Мінска па восем членаў), восем - назначаюцца Прэзідэнтам.
Членам Савета Рэспублікі можа быць грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 30 гадоў і пражыў на тэрыторыі адпаведнай вобласці, горада Мінска не менш за 5 гадоў.
Тэрміны правядзення выбараў у парламент:
у Савет Рэспублікі - 7 лістапада 2019 года,
у Палату прадстаўнікоў - 17 лістапада 2019 года.
Крыніцы: Канстытуцыя Беларусі, указы Прэзідэнта Беларусі №293 і №294 ад 5 жніўня 2019 года.