Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
16 студзеня 2019, 15:49

Новыя тарыфы на ЖКП. Тарыфы на электра- і цеплаэнергію

Урад Беларусі ўстанавіў цэны на газ, тарыфы на цеплавую і электраэнергію, якія дзейнічаюць з 1 студзеня 2019 года.

Тарыфы на электрычную энергію:

Электраэнергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі (тут і далей за 1 кВт.гадз):

аднаставачны тарыф - Br0,1484;

дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах:

- мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) - Br0,1039;

- максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) - Br0,2968.

Электраэнергія пры выкарыстанні ў тым ліку для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай (сумарнай) магутнасцю электранагравальнага абсталявання больш за 5 кВт:

дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах:

-мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) - Br0,1019;

-астатні час сутак - Br0,1892.

Электраэнергія пры выкарыстанні ў тым ліку для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў кватэрах шматкватэрных жылых дамоў, не абсталяваных сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння і абсталяваных электраплітамі, пры адсутнасці асобнага прыбора індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння - Br0,0761.

Электрычная энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах (кватэрах), не абсталяваных сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння, пры наяўнасці асобнага прыбора індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння - Br0,0335.

Тарыфы на цеплавую энергію:

на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння (за 1 Гкал):

з 1 студзеня па 31 мая - Br16,9259,

з 1 чэрвеня па 31 снежня - Br18,4831.

Крыніца: пастанова Савета Міністраў ад 29 снежня 2018 года №985.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі