Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
07 красавіка 2020, 15:30

Наступствы выпальвання сухой травы

У Беларусі ў 2019 годзе зарэгістравана 2688 пажараў у прыродных экасістэмах.

Больш за 1500 пажараў у экасістэмах зарэгістравана ўжо ў бягучым годзе.

Пры падпале травы:

- гіне ўся карысная мікрафлора глебы, многія насякомыя і дробныя жывёлы, якія знішчаюць розных шкоднікаў і ўдзельнічаюць у працэсе ўтварэння глебы;

- знішчаюцца гнёзды і месцы гнездавання многіх відаў птушак;

- адбываецца значны выкід у атмасферу вуглякіслага газу.

Пасля выпальвання:

- глеба закісляецца, зніжаецца яе ўрадлівасць,

- выжывае і першым адрастае непатрабавальнае пустазелле.

Дазваляецца:

- спальваць смецце на ўчастку толькі ў зацішнае надвор'е, пры гэтым неабходна мець пад рукой сродкі пажаратушэння (вядро з вадой, вогнетушыцель або пясок);

- распальваць вогнішча не бліжэй за 10 м ад пабудоў, 20 м - ад лесу і 30 м - ад саломы;

- устанаўліваць мангал або грыль на адлегласці як мінімум 4 м ад пабудовы.

За выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, іржэўніку або за непрыняцце мер па ліквідацыі выпальвання прадугледжана накладанне штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь*.

За распальванне вогнішча ў забароненых месцах прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу да 12 базавых велічынь*.

* З 1 студзеня 2020 года 1 базавая велічыня складае Br27.

Крыніца: МНС Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі