Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
08 студзеня 2020, 14:17

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за снежань 2019 года, паводле папярэдніх даных, выраслі на $234,7 млн (на 2,6%)* да $9 млрд 393,5 млн у эквіваленце на 1 студзеня 2020 года.

У цэлым па выніках 2019 года міжнародныя рэзервовыя актывы павялічыліся на $2,2 млрд (на 31,2%).

Крыніцы папаўнення ЗВР:

купля замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа";

паступленні ў бюджэт падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў у замежнай валюце;

эмісіі аблігацый у замежнай валюце.

Пры гэтым урадам і Нацыянальным банкам за 2019 год выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $4,2 млрд, у тым ліку ў снежні каля $355 млн.

($ млн)

1 студзеня - 7 157,6,

1 лютага - 7 017,7,

1 сакавіка - 7 095,1,

1 красавіка - 7 245,6,

1 мая - 7 568,4,

1 чэрвеня - 8 090,0,

1 ліпеня - 8 290,7,

1 жніўня - 8 627,9,

1 верасня - 8 891,0,

1 кастрычніка - 8 830,9,

1 лістапада - 9 193,8,

1 снежня - 9 158,9.

У адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года з улікам пагашэння Урадам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш як $7,3 млрд.

* У адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду.

Крыніца: Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі