Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
25 кастрычніка 2018, 09:40

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны пройдзе 25-26 кастрычніка ў Гомелі.

У час форуму адбудуцца:

7-е пасяджэнне беларуска-ўкраінскага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва;

тэматычныя пасяджэнні, секцыі і канферэнцыі;

інтэрактыўная дыскусія "Перспектывы рэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Украіны";

кірмаш прадукцыі і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

канцэрт дружбы (прымуць удзел больш за 500 артыстаў).

На дзвюх пляцоўках разгорнуцца выстаўкі:

Палац лёгкай атлетыкі - прэзентацыя прадукцыі прадпрыемстваў Беларусі і Украіны па наступных галінах:

машынабудаванне,

сельская гаспадарка і прадукты харчавання,

навука і тэхналогія,

нафтахімічная прамысловасць,

будаўнічая галіна,

лёгкая прамысловасць,

турызм,

ахова здароўя.

Плошча Леніна - экспанаванне буйнагабарытнай тэхнікі беларускіх вытворцаў.

У студзені-жніўні 2018 года тавараабарот Беларусі і Украіны склаў $3 660 964,4 тыс. (123,7% да аналагічнага перыяду 2017 года).

Крыніца: Гомельскі аблвыканкам, БелГПП.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі