Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
13 кастрычніка 2020, 15:46

Дзень маці

У Беларусі штогод 14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці.

Паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года, колькасць жанчын у краіне - 5062 тыс. (53,8% насельніцтва).

Сярэдні ўзрост жанчын - 43,1 года.

У 2019 годзе ўпершыню сталі мамамі 33,9 тыс. жанчын;

нарадзілі другое дзіця - 33,6 тыс.;

трэцяе - 14,2 тыс.;

чацвёртае і наступных - 5,9 тыс.;

у 1056 жанчын нарадзіліся двайняты;

у 14 - трайняты.

Сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні першага дзіцяці (гадоў):

2019 год - 26,8,

2010 год - 24,9*.

Сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні першага дзіцяці па абласцях і г.Мінску (гадоў):

Брэсцкая - 25,9,

Віцебская - 26,5,

Гомельская - 26,2,

Гродзенская - 26,3

Мінск - 28,9,

Мінская - 26,4,

Магілёўская - 26,2.

*Для Беларусі, як і для многіх еўрапейскіх дзяржаў, характэрна тэндэнцыя павелічэння сярэдняга ўзросту жанчын пры нараджэнні дзіцяці. З 2010-га па 2019 год сярэдні ўзрост жанчын пры нараджэнні дзіцяці павялічыўся з 27,3 да 29,6 года.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі