Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
05 чэрвеня 2020, 13:42

Дзень аховы навакольнага асяроддзя

Штогод 5 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень аховы навакольнага асяроддзя.

Тэрыторыя Беларусі складае 20 760 тыс. га*.

Зямельныя рэсурсы Рэспублікі Беларусь (2010; 2019):

землі пад балотамі і воднымі аб'ектамі - 6,5%; 6,1%;

лясныя землі - 41,3%, 42,5%;

сельскагаспадарчыя землі - 42,9%, 40,4%;

іншыя землі - 9,4%, 11,0%.

Плошча асабліва ахоўных прыродных тэрыторый - 1870,1 тыс. га* (9% плошчы краіны), з іх:

1 запаведнік

4 нацыянальныя паркі

381 заказнік

911 помнікаў прыроды.

Колькасць рэдкіх і пад пагрозай знікнення відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь:

202 віды дзікіх жывёл

303 віды дзікарослых раслін

100% лясных плошчаў ахоплены доўгатэрміновым планам кіравання.

Больш за 90% лясоў сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнароднымі схемамі сертыфікацыі.

* На 1 студзеня 2020 г.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі