У Беларусі з 1 лютага вырастуць дапамогі* бацькам, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў.
Памеры штомесячных дапамог з 1 лютага:
на першае дзіця - Br472,92 (павялічана на Br45,08);
на другое і наступных дзяцей - Br540,48 (Br51,52);
на дзіця-інваліда - Br608,04 (Br57,96).
Новы памер дапамог будзе дзейнічаць па 31 ліпеня 2021 года ўключна.
Нацыянальным заканадаўствам прадугледжана разгалінаваная сістэма дапамог сем'ям у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей: усяго назначаецца 11 відаў дапамог.
*Дапамогі пераглядаюць двойчы на год, змяненні пачынаюць дзейнічаць з 1 лютага і 1 жніўня. Памер дапамог залежыць ад сярэднямесячнай зарплаты за папярэдні квартал (паводле даных Белстата, сярэднямесячная зарплата ў IV квартале 2020 года склала Br1351,2).
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.