Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
12 жніўня 2022, 18:17

Будаўнічая сфера Беларусі

У Беларусі больш за 8 тыс. арганізацый будаўніцтва*.

У будаўніцтве занята больш за 270 тыс. чалавек**.

З іх 86,8% - мужчыны, 13,2% - жанчыны.

Сярэдні ўзрост работнікаў будаўнічай сферы - 41,4 года.

Жыллёвае будаўніцтва (вынікі I паўгоддзя 2022 года)

Уведзена ў эксплуатацыю 1913,8 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, у тым ліку 1001,2 тыс. кв.м шматкватэрных энергаэфектыўных жылых дамоў.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, - 854,6 тыс. кв.м, або 44,7% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля (з іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 664,5 тыс. кв.м).

Для шматдзетных сем'яў пабудаваны 5204 кватэры агульнай плошчай 403 тыс. кв.м.

Уведзена 883,7 тыс. кв.м індывідуальных жылых дамоў.

Усяго ў рэспубліцы ў 2022 годзе плануецца пабудаваць 4,2 млн кв.м жылля.

*На пачатак 2022 года, архітэктурная, горадабудаўнічая і будаўнічая дзейнасць.

**Даныя 2021 года.

Крыніца: Белстат, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі