Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
14 верасня 2020, 12:08

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Расія з'яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі.

Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2019 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся ў 5,5 раза*.

Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў 2019 годзе - $35,7 млрд.

У агульным аб'ёме экспарту тавараў Беларусі на долю Расіі прыпадала 41,5% - $13,7 млрд.

Імпарт тавараў з Расіі склаў 55,8% у агульным аб'ёме імпарту Беларусі - $22 млрд.

Беларусь экспартавала:

малако і малочную прадукцыю - $2039,4 млн,

грузавыя аўтамабілі - $750,6 млн,

мяса і мясныя субпрадукты - $596,5 млн,

трактары і седлавыя цягачы - $320,0 млн.

Беларусь імпартавала:

нафту сырую, уключаючы газавы кандэнсат - $6580,8 млн,

прыродны газ - $2637,5 млн,

чорныя металы і вырабы з іх - $1944,5 млн,

легкавыя аўтамабілі - $946,8 млн.

*тут і далей - у адпаведнасці з удакладненымі данымі за 2019 год

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі