Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
25 мая 2020, 10:55

Акцыя "Увага - дзеці!"

Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!".

Тэрміны: 25 мая - 5 чэрвеня.

Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.

Вадзіцелям:

трэба рухацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці),

быць максімальна ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, паблізу дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах,

захоўваць скорасны рэжым,

забяспечваць бяспечную перавозку дзяцей.

Бацькі павінны растлумачыць дзіцяці, як паводзіць сябе на дарозе і ў дварах (дзе бяспечна гуляць у мяч, катацца на веласіпедзе, роліках, самакаце і г.д.).

Найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей у летні перыяд фіксуецца з пятніцы па нядзелю.

У сярэднім 70% дзяцей атрымліваюць траўмы на дарогах у перыяд з мая па кастрычнік.

Большасць ДТЗ адбываецца па віне вадзіцеляў.

Важна!

Са студзеня па май 2020 года на дарогах загінула 4 дзіцяці, яшчэ 115 непаўналетніх атрымалі траўмы.

З пачатку года 52 дзіцяці сталі ўдзельнікамі ДТЗ, з'яўляючыся пасажырамі. Пры гэтым практычна кожнае другое дзіця перавозілася з парушэннем правіл (14 - без рамяня бяспекі, 8 - без дзіцячага ўтрымліваючага ўстройства).

61 непаўналетні атрымаў траўмы ў якасці пешахода, з іх 40 дзяцей - на пешаходных пераходах (26 - на нерэгулюемых і 14 - на рэгулюемых).

Крыніца: ГУ ДАІ МУС.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі