Сцяг Субота, 18 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 ліпеня 2021, 13:09

Урад зацвердзіў патрабаванні да размяшчэння сродкаў вонкавай рэкламы

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў патрабаванні да размяшчэння сродкаў вонкавай рэкламы. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 395 ад 7 ліпеня 2021 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам вызначаны парадак выдачы, прадаўжэння дзеяння, пераафармлення і спынення дзеяння дазволу на размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, парадак правядзення таргоў на права яе размяшчэння на нерухомай маёмасці. Таксама ўстаноўлены патрабаванні да яе размяшчэння ў межах прыдарожнай паласы (кантралюемай зоны) аўтамабільнай дарогі, чырвоных ліній вуліц, дарог або плошчаў населеных пунктаў. Акрамя таго, сфарміраваны пералік сродкаў вонкавай рэкламы, размяшчэнне якіх дапускаецца без наяўнасці дазволу.

Прадугледжана, што дазволы, выдадзеныя да ўступлення ў сілу гэтай пастановы, не падлягаюць пераафармленню ў сувязі з яе ўступленнем у сілу.

Сродкі вонкавай рэкламы, якія знаходзяцца ў прыдарожнай паласе, не павінны мець знешніх і іншых падабенстваў з тэхнічнымі сродкамі арганізацыі руху, ствараць уражанне знаходжання на дарозе транспартнага сродку, пешахода, жывёлы або іншага аб'екта, асляпляць удзельнікаў дарожнага руху, абмяжоўваць бачнасць на дарозе. Акрамя таго, сродкі вонкавай рэкламы павінны знаходзіцца ў належным эстэтычным і тэхнічным стане, у тым ліку не мець пабочных надпісаў і малюнкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі