Фота з архіва
11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўбрана 48,7 тыс. га азімага ячменю - 19,9 працэнта ўборачнай плошчы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Намалочана 194 тыс. т з ураджайнасцю 39,8 ц/га. Найбольш актыўна ідзе ўборачная кампанія ў Брэсцкай (убрана 47,9 працэнта плошчаў), Гомельскай (38,9 працэнта) і Гродзенскай (33,4 працэнта) абласцях. Па ўраджайнасці ў лідарах Гродзенская (53,5 ц/га), Брэсцкая (46 ц/га), Мінская (42,8 працэнта) вобласці.
Таксама гаспадаркі пачалі церабленне лёну. Работы праведзены на 2,48 тыс. га, што складае крыху больш за 5 працэнтаў запланаваных плошчаў.
Што датычыцца нарыхтоўкі кармоў для жывёлы, то скошана траў другім укосам на плошчы 432,9 тыс. га - 40,5 працэнта да плана. Нарыхтавана сена 191,7 тыс. т (26,6 працэнта да плана), сенажу - амаль 8,8 млн т (63,1 працэнта да плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы 209,5 тыс. т. Нарыхтавана 241 тыс. т сіласу - 1,17 працэнта. Усяго нарыхтавана травяных кармоў звыш 2,6 млн т кармавых адзінак - 26,2 працэнта да плана.
Акрамя таго, гаспадаркі прадаўжаюць праводзіць вапнаванне кіслых глеб - даламітавая мука неабходна для нейтралізацыі залішняй кіслотнасці і падтрымання аптымальнага глебавага асяроддзя.-0-