Кацярына Абрамава і Юрый Селіверстаў. Фота пасольства Беларусі ў Расіі
1 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Аб тым, за кошт чаго можна нарасціць беларуска-расійскі тавараабарот, пасол Беларусі ў РФ Юрый Селіверстаў расказаў у інтэрв'ю дырэктару Медыякампаніі Саюзнай дзяржавы Кацярыне Абрамавай. Яно будзе паказана 2 красавіка, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, у 16.05 на новым тэлеканале "Саюзны", паведамляе БЕЛТА.
Па выніках 2025 года аб'ём беларуска-расійскага гандлю перасягнуў $50 млрд. "Расці куды ёсць, гэта не паталок", - упэўнены Юрый Селіверстаў.
Ён звярнуў увагу, што структура беларуска-расійскага тавараабароту дастаткова збалансавана. "Каля $27 млрд наш экспарт і такі ж імпарт з Расійскай Федэрацыі. Значыць, па сутнасці, гэта дае магчымасць нам забяспечваць збалансаваны плацежны баланс, дзе няма перакосаў у які-небудзь бок. Але, вядома, ёсць куды расці", - сказаў пасол.
Рэзервы для росту дыпламат бачыць у сумесных праектах, якія яшчэ знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі або толькі намечаны. У іх ліку - стварэнне самалёта "Асвей", розных зборачных вытворчасцей, новых імпартазамяшчальных вузлоў і кампанентаў для машынабудавання і г.д. "Гэта вялікі пласт для развіцця", - канстатаваў ён.
Значны патэнцыял мае і сфера паслуг, у прыватнасці турызм. "І ў Расійскай Федэрацыі, і ў Рэспубліцы Беларусь пастаўлена задача па павелічэнні ўкладу турызму ў валавы ўнутраны прадукт. І гэта не толькі задача зарабіць грошы, але гэта і задача, каб тыя нашы грамадзяне, якія наведваюць нашы краіны, маглі лепш адпачыць, падлячыцца, каб у іх было дзе камфортна спыніцца. А сёння па розных прычынах гэтыя грошы грамадзяне вывозяць у іншыя краіны. Але гэта не значыць, што ім трэба забараніць выязджаць", - адзначыў Юрый Селіверстаў.
"У нас вялікія рэзервы для тавараабароту. Я, вядома, хацеў бы, каб ён падвоіўся. Калі б за 10 гадоў мы маглі дасягнуць $100 млрд, гэта было б наогул выдатна", - падкрэсліў пасол Беларусі ў РФ.-0-