Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 кастрычніка 2025, 16:10

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі і паслуг за студзень-жнівень у Беларусі склала 8,4 працэнта
 

Фота з архіва
Фота з архіва
14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за студзень-жнівень 2025 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг склала 8,4 працэнта, рэнтабельнасць продажаў - 6,9 працэнта. Такія даныя прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт, паведамляе БЕЛТА.

Дэбіторская запазычанасць на 1 верасня 2025 года склала Br96,9 млрд, у тым ліку пратэрмінаваная - Br10,8 млрд, або 11,2 працэнта ад агульнага аб'ёму дэбіторскай запазычанасці.

Крэдыторская запазычанасць на 1 верасня 2025 года склала Br115,4 млрд, у тым ліку пратэрмінаваная - Br12,4 млрд, або 10,8 працэнта ад агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычанасці.

Даныя прадстаўлены без банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, страхавых арганізацый, бюджэтных арганізацый, арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці з сярэдняй колькасцю работнікаў за папярэдні год меншай за 50 чалавек (за выключэннем арганізацый, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі холдынгаў).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі