Сцяг Аўторак, 17 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 снежня 2024, 11:49

Рапсавы шрот пачалі экспартаваць праз БУТБ

Фота з архіва
Фота з архіва
17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лінейка беларускіх кармоў і кармавых дабавак, што пастаўляюцца за мяжу праз біржавыя таргі, папоўнілася новай пазіцыяй - рапсавым шротам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Аб'ём першай экспартнай здзелкі склаў 200 т, а пакупніком выступіла кампанія-дыстрыб'ютар сыравіны для камбікормавых заводаў з Наўгародскай вобласці.

Кармы і кармавыя дабаўкі, нараўне з мясамалочнай прадукцыяй, з'яўляюцца адным з важнейшых артыкулаў біржавога экспарту. За 11 месяцаў бягучага года сума здзелак па гэтай таварнай групе дасягнула $56 млн, што на 32 працэнты больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Самымі запатрабаванымі пазіцыямі ў замежных удзельнікаў біржавых таргоў з'яўляюцца рапсавы алей, цукровабурачныя жамерыны і мелес, амінакіслоты, прэміксы і пшанічная клейкавіна. Сярод ключавых рынкаў збыту - Расія, Кітай і іншыя краіны.

Што датычыцца рапсавага шроту, то да гэтага часу такі тавар прадаваўся толькі на ўнутраным рынку, а першая экспартная здзелка - практычны вынік пашырэння супрацоўніцтва з біржай айчынных маслаэкстракцыйных прадпрыемстваў. "Сабраны ў 2024 годзе рэкордны ўраджай рапсу стварыў спрыяльныя ўмовы для нарошчвання паставак прадукцыі яго перапрацоўкі за мяжу, і беларускія экспарцёры выкарыстоўваюць гэту магчымасць, у тым ліку актыўна прымяняючы біржавы механізм", - адзначылі ў прэс-службе.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. Беларуская ўніверсальная таварная біржа - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Паводле даных БУТБ, у студзені-лістападзе 2024 года ў структуры біржавога экспарту кармоў і кармавых дабавак пераважала прадукцыя Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі з удзельнай вагой 64 працэнты ў вартасным выражэнні. Пры гэтым лідарамі продажаў былі незаменныя амінакіслоты: L-лізін сульфат, L-лізін монагідрахларыд, L-трэанін і L-трыптафан.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі