Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Работу над дарожнай картай структурных рэформ у Беларусі плануюць завяршыць у IV квартале

Эканоміка 26.08.2019 | 09:00
Дзмітрый Крутой. Фота з архіва
Дзмітрый Крутой. Фота з архіва

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работу над дарожнай картай структурных рэформ у Беларусі, якую дапамагае рыхтаваць Сусветны банк, плануюць завяршыць у чацвёртым квартале бягучага года, паведаміў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой 25 жніўня ў эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Сёння сапраўды мы працуем над абнаўленнем гэтай дарожнай карты. Чакаем, што гэта чацвёрты квартал бягучага года", - сказаў Дзмітрый Крутой, адказваючы на пытанне аб тэрмінах яе падрыхтоўкі.

У ліпені на сустрэчы з прадстаўнікамі Сусветнага банка першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын паведаміў, што па дарожнай карце павышэння эфектыўнасці нацыянальнай эканомікі засталося не так шмат рознагалоссяў. Урад Беларусі прапанаваў Сусветнаму банку завяршыць яе ўзгадненне ў верасні 2019 года. А далейшая падрыхтоўка да падпісання, як паведамлялася, будзе ісці да канца года.

Працаваць над дарожнай картай рэформ урад і Сусветны банк пачалі ў студзені 2019 года. Раней у інтэрв'ю БЕЛТА кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер растлумачыў, што пры падрыхтоўцы дакумента падтрымка банка будзе ахопліваць пяць асноўным напрамкаў: дзяржаўныя расходы, энергетычная галіна, дзяржаўныя прадпрыемствы, фінансавы сектар, сістэма сацыяльнай абароны і забеспячэння.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.