Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 мая 2024, 16:46

Па выніках рабочага візіту Пархомчыка ў Татарстан падпісаны кантракты на суму каля $80 млн

Фота з архіва
Фота з архіва
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках рабочага візіту намесніка прэм'ер-міністра Пятра Пархомчыка ў Татарстан падпісаны кантракты на суму каля $80 млн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Дасягнуты дамоўленасці аб пастаўках у рэгіён пасажырскай тэхнікі МАЗ (аўтобусы, тралейбусы), сельскагаспадарчай тэхнікі МТЗ і "Гомсельмаша", а таксама прадукцыі Мінскага маторнага завода і Беларускага металургічнага завода.

Як адзначыў віцэ-прэм'ер, у Беларусі і Татарстана склаліся канструктыўныя дзелавыя адносіны, якія маюць высокі патэнцыял, а праведзены візіт пацвердзіў зацікаўленасць бакоў у паглыбленні эканамічных адносін і дзелавога партнёрства.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі