Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 студзеня 2024, 11:10

Насельніцтва ў 2023 годзе нарасціла дэпазіты ў беларускіх рублях і скараціла ў замежнай валюце

Фота з архіва
Фота з архіва
15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках 2023 года сярэдні аб'ём тэрміновых рублёвых дэпазітаў фізічных асоб у беларускіх банках павялічыўся на Br1,6 млрд, або на 24,9 працэнта. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

У снежні 2023 года прырост сярэдняга аб'ёму тэрміновых рублёвых дэпазітаў фізічных асоб у беларускіх банках дасягнуў максімальнага ў мінулым годзе ўзроўню і склаў Br193,2 млн, або 2,5 працэнта.

У сваю чаргу, сярэдні аб'ём тэрміновых дэпазітаў насельніцтва ў замежнай валюце ў доларавым эквіваленце за 2023 год скараціўся на $627,3 млн, або 17,4 працэнта. У тым ліку ў снежні зніжэнне склала $34,6 млн, або 1,1 працэнта.

Гадавы прырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў снежні 2023 года склаў 28,1 працэнта, сярэдняй рублёвай грашовай масы - 35,4 працэнта.

Адносна лістапада 2023 года сярэдняя шырокая грашовая маса павялічылася ў снежні на 3,2 працэнта. Сярэдняя рублёвая грашовая маса вырасла на 4,5 працэнта, у тым ліку сродкі юрыдычных асоб - на 8,9 працэнта, сродкі фізічных асоб - на 4,1 працэнта, наяўныя грошы ў абароце - на 1,3 працэнта.

Па выніках мінулага года знізіўся ўзровень валютызацыі эканомікі. Доля рублёвага складніка ў сярэдняй шырокай грашовай масе ў снежні 2023 года ўзрасла да 54,6 працэнта з 51,7 працэнта ў снежні 2022 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі