Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 кастрычніка 2012, 19:48

М.Мясніковіч запатрабаваў паскорыць закупку абсталявання для мадэрнізацыі БВБА

5 кастрычніка, Баранавічы /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Рашэнні аб закупцы абсталявання для ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне" павінны прымацца хутчэй. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на нарадзе, якую ён правёў на баранавіцкім аб'яднанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Для прадпрыемства вызначана дадатковае фінансаванне ў адпаведнасці з указам ад 25 кастрычніка 2012 года нумар 205 "Аб некаторых пытаннях ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне". Сродкі накіроўваюцца на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта, які прадугледжвае ў 2012-2015 гадах замену маральна і фізічна ўстарэлага тэхналагічнага абсталявання ў ткацкай, аддзелачнай і швейнай вытворчасцях БВБА, а таксама ўстаноўку ўласнай энергакрыніцы. Тым самым плануецца наладзіць вытворчасць баваўняных і смесавых пражы і тканін з выхадам на тэхнічны ўзровень, які адпавядае лепшым сусветным вытворчасцям аналагічнага профілю.

Аднак прайшло некалькі месяцаў, а работа ў гэтым напрамку вядзецца марудна. "Праяўляецца яркая валакіта, траціцца час на прамежкавыя адказы, тэрміны ідуць", - канстатаваў Міхаіл Мясніковіч.

"Чаму нельга хутка прымаць рашэнні?" - звярнуўся прэм'ер-міністр да кіраўніцтва прадпрыемства і канцэрна "Беллегпрам". Паводле яго слоў, мадэрнізацыя вытворчасці дасць магчымасць прадпрыемству павысіць рэнтабельнасць і эфектыўнасць работы, таму марудзіць з працэсам устаноўкі абсталявання нельга.

Генеральны дырэктар ААТ "БВБА" Іван Турчын паведаміў, што ў 2013 годзе ў першым квартале ўжо павінен пачацца мантаж машын.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі