Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 мая 2024, 11:14

Якасць, справядлівыя цэны, айчынныя тавары. Сітуацыя на спажывецкім рынку пад строгім кантролем КДК

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў расказаў аб кантролі на спажывецкім рынку на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У мінулым годзе Камітэтам дзяржкантролю праверана больш за 1100 гандлёвых аб'ектаў. Парушэнні правіл гандлю, санітарных норм і правіл устаноўлены ў кожным другім, цэн - у кожным восьмым магазіне. Каля 300 гандлёвых аб'ектаў рэалізоўвалі тавары, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства па маркіроўцы і бяспецы.

Правапарушальнікам накіравана 558 рэкамендацый аб устараненні парушэнняў і недахопаў. За грубыя парушэнні прыпынялася дзейнасць 53 гандлёвых аб'ектаў.

"Праведзеная работа, у тым ліку рэалізацыя мерапрыемстваў ужо абазначанай мною Праграмы дзеянняў урада і Камітэта па стабілізацыі цэн дала магчымасць у 2023 годзе запаволіць працэсы інфляцыі, не дапусціць дэфіцыту тавараў у гандлёвай сетцы. Прадоўжым і ў бягучым годзе", - дадаў Васіль Герасімаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі