Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 верасня 2019, 15:30

"Гомельтранснафта Дружба" недаатрымала $23 млн выручкі з-за сітуацыі з бруднай нафтай

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Гомельтранснафта Дружба" недаатрымала $23 млн выручкі з-за сітуацыі з бруднай нафтай. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар прадпрыемства Алег Барысенка ў інтэрв'ю парталу "Нафтахімія", паведамляе БЕЛТА.

"Доўгае спыненне работы нафтаправода негатыўна паўплывала на фінансава-гаспадарчую дзейнасць ААТ "Гомельтранснафта Дружба" і прывяло да недаатрымання выручкі ў памеры $23 млн. Абавязковай умовай для аднаўлення даходаў стала давядзенне аб'ёмаў перапампоўваемай нафты па выніках года да запланаваных або павелічэнне тарыфаў", - сказаў Алег Барысенка.

У час перагавораў з расійскімі партнёрамі ўдалося дасягнуць дамоўленасці аб неабходнасці павышэння тарыфаў на транспарціроўку нафты праз Беларусь. "Прынята рашэнне, што з 1 верасня 2019 года яны будуць павялічаны на 3,7 працэнта. Разам з гэтым расійскі бок узяў на сябе абавязацельствы імкнуцца да аб'ёмаў прапампоўкі, якія забяспечаць ААТ "Гомельтранснафта Дружба" выручку ў адпаведнасці з бізнес-планам на 2019 год. Гэта першы этап. Па выніках работы за год сітуацыя з прапампоўкай нафты па беларускай частцы трубаправода будзе прааналізавана, пасля чаго мы вызначымся з далейшымі дзеяннямі", - адзначыў гендырэктар прадпрыемства.

Як паведамлялася, "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе "Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у саставе нафты ў дзясяткі разоў перавышала гранічныя значэнні па стандарце. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты, урон быў нанесены і трубаправоднай сістэме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі