Сцяг Пятніца, 10 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 кастрычніка 2020, 13:35

Будгаліна Беларусі прадаўжае дынамічна развівацца ў цяперашніх няпростых умовах - Пархамовіч

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўнічая галіна Беларусі прадаўжае дынамічна развівацца ў цяперашніх няпростых умовах. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч, наведваючы разам з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам ААТ "Керамін", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вынікаў дзевяці месяцаў яшчэ пакуль няма, яны хутка з'явяцца, але адназначна магу сказаць, што будаўнічая галіна прадаўжае дынамічна развівацца, тэмпы будаўніча-мантажных работ дэманструюцца нядрэнныя - 104,5 працэнта, станоўчы ўклад у валавы ўнутраны прадукт. Таму спадзяёмся, што да канца года захаваем такую станоўчую тэндэнцыю, і будгаліна будзе прадаўжаць развівацца ў зададзеных параметрах", - адзначыў кіраўнік ведамства.

Што датычыцца экспарту будаўнічых паслуг, міністр паведаміў: "На жаль, рынкі так і не адкрыліся ў тым аб'ёме, у якім мы чакалі. Ёсць пэўныя абмежаванні па перамяшчэнні нашых будаўнікоў, нават на рынак Расіі, але па стане за восем месяцаў мы маем тэмп экспарту будпаслуг на ўзроўні 96 працэнтаў, думаю, ніжэй дакладна не апусцімся". Руслан Пархамовіч нагадаў, што цяпер пачаты шэраг праектаў у Калужскай вобласці, беларускія будаўнікі пачалі рэалізацыю праектаў у Варонежы і Ленінградскай вобласці. "Мы імкнёмся да таго, каб выйсці на паказчыкі 2019 года", - падагульніў ён.

Гаворачы аб прамысловай вытворчасці, кіраўнік міністэрства таксама лічыць, што сітуацыя склалася няпростая. "За час першай хвалі каранавіруса аб'ём прамысловай вытворчасці ўпаў практычна на 15 працэнтаў. З сярэдзіны бягучага года мы дасягнулі вынікаў 2019 года і бачым, што тэндэнцыя ідзе станоўчая. Па выніках работы за ліпень мы выйшлі ўжо больш як на 100 працэнтаў адносна мінулага года. Такая дынаміка, думаю, захаваецца да канца года, вынікі жніўня і верасня таго пацвярджэнне. Аб'ём вытворчасці і экспарт прамысловай прадукцыі маюць вельмі цесную ўзаемасувязь, таму што асноўная прамысловая вытворчасць у нас экспартна арыентаваная, гэта датычыцца керамічнай пліткі, цэменту і шчэбеню", - растлумачыў ён.

Таксама міністр падкрэсліў, што Мінбудархітэктуры, як і ў час першай хвалі COVID-19, уважліва сочыць за сітуацыяй на будаўнічых аб'ектах і пляцоўках, а таксама на прамысловых прадпрыемствах. "Нам удалося пазбегнуць рэзкіх адтокаў нашых работнікаў, сёння ў цэлым па галіне маем каля 70 чалавек, якія выпалі з абоймы. Спадзяюся, што больш за 100 чалавек за другую хвалю ў нас не будзе", - сказаў Руслан Пархамовіч.

Адказваючы на пытанне, якім чынам паўплывала пандэмія на экспарт беларускіх будматэрыялаў, кіраўнік ведамства адзначыў, што паколькі айчынныя прамысловыя вытворчасці будаўнічай галіны экспартна арыентаваныя, яны прадаўжаюць актыўна працаваць у гэтым напрамку. "Самым важным і вялікім рынкам з'яўляецца Расія. Мы як рэалізоўвалі туды будаўнічыя матэрыялы, так і прадаўжаем рэалізоўваць. Няма таго, каб перасталі экспартаваць наш тавар, такіх праблем няма", - падкрэсліў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі