Фота з архіва
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белстат плануе ўдасканаленне разлікаў ВУП. Аб гэтым у інтэрв'ю БЕЛТА паведаміла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.
Для Белстата сёння ключавое пытанне - выпрацоўка стратэгіі развіцця органаў дзяржаўнай статыстыкі на наступнае пяцігоддзе. "Як і ўсе дзяржорганы, Белстат рыхтуе стратэгію развіцця дзяржаўнай статыстыкі, туды будуць унесены пытанні як правядзення перапісу, так і змянення падыходаў па разліку ВУП", - расказала Іна Мядзведзева.
У бягучым годзе зацверджаны абноўлены міжнародны статыстычны стандарт - сістэма нацыянальных рахункаў 2025 года (СНР-2025)- прыняты на 56-й сесіі Статыстычнай камісіі ААН у сакавіку 2025 года. "Белстат ужо атрымаў метадалагічныя рэкамендацыі па яго ўкараненні, і мы будзем праводзіць перагляды", - падкрэсліла яна.
Акрамя таго, ідзе работа па іншых напрамках. "У прыватнасці, прадаўжаем працаваць з адміністрацыйнымі рэсурсамі. Прыярытэтамі застаюцца іх выкарыстанне пры разліку індэкса спажывецкіх цэн, размеркавання колькасці занятых у залежнасці ад памеру заработнай платы, рознічнага тавараабароту", - сказала кіраўнік Белстата.-0-