Сцяг Пятніца, 10 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 мая 2020, 12:33

Беларускія мытнікі ў I квартале афармлялі 87 працэнтаў экспартных тавараў за 5 мінут

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія мытнікі ў I квартале 2020 года афармлялі 87 працэнтаў экспартных партый тавараў за 5 мінут, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

"Дзякуючы выкарыстанню электронных тэхналогій, у тым ліку выпуску тавараў у аўтаматычным рэжыме, беларускім мытнікам удалося ў I квартале выйсці на паказчык афармлення 87 працэнтаў экспартных партый тавараў на працягу 5 мінут. Гэта вышэй за прагнознае значэнне - 85 працэнтаў, устаноўленае стратэгіяй развіцця мытных органаў на гэты перыяд", - сказалі ў ДМК.

Амаль 30 працэнтаў гэтых партый тавараў было выпушчана ў аўтаматычным рэжыме. "Менавіта на працэдуры экспарту ў 2015 годзе мытня пачала эксперымент па аўтаматычным выпуску тавараў. У пачатку праекта гэты паказчык дасягаў не больш як 7 працэнтаў", - адзначылі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі