22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі азімыя збожжавыя пасеяны на плошчы 704 тыс. га - 47 працэнтаў запланаванага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Цукровыя буракі ўбраны з 28 працэнтаў плошчаў, што складае 29 тыс. га. Накапана 1 млн 394 тыс. т караняплодаў сярэдняй ураджайнасцю 472 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 20,9 ц/га.
Бульбы накапана 260 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць складае 334,4 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 18,7 ц/га.
Паводле аператыўных даных на 22 верасня, з палёў краіны намалочана 9 млн 15 тыс. т збожжа разам з рапсам. Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская - 2261 тыс. т, Гродзенская - 1745 тыс. т, Брэсцкая - 1687 тыс. т, Магілёўская - 1266 тыс. т, Гомельская - 1052 тыс. т, Віцебская - 1004 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 99 працэнтаў плошчаў, што складае 2399 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8,2 ц/га. Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 670 тыс. т - 96 працэнтаў ад плана.
Нарыхтавана льнотрасты 106 тыс. т ураджайнасцю 45 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 11,6 ц/га.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 31 працэнта плошчаў, што складае 294 тыс. га.
Нарыхтавана сена 515 тыс. т (71 працэнт плана), сенажу - 13 млн 485 тыс. т (97 працэнтаў плана), сіласу - 6763 тыс. т (33 працэнты плана). Травяных кармоў нарыхтавана 5 млн 921 тыс. т. (59 працэнтаў плана).-0-