Стужка навiн
04
.02.26
15:00
Спорт
Новы футбольны сезон у Беларусі адкрыецца матчам за Суперкубак
Па рашэнні выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" паядынак
за першы трафей сезона паміж чэмпіёнам краіны "МЛ Віцебск" і
ўладальнікам Кубка гродзенскім "Нёманам" адбудзецца 28 лютага на полі
сталічнага стадыёна "Дынама-Юні".
14:53
Грамадства
ДПК: за суткі кантралюючыя службы Літвы на граніцы аформілі ўсяго 22 працэнты грузавікоў ад нормы
Па стане на 12.00 уезду ў Літву чакалі 240 фур. Сумежны бок у пункце
пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") за 24 гадзіны аформіў толькі 13
працэнтаў велікагрузаў ад нормы.
14:35
Грамадства
Парламенцкая дэлегацыя Казахстана прыбыла з візітам у Беларусь
Праграмай візіту казахстанскіх парламентарыяў прадугледжана правядзенне
шэрага сустрэч і перагавораў, наведванне прадпрыемстваў, а таксама
памятных мясцін, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной.
14:22
У свеце
У Абу-Дабі стартаваў новы раўнд перагавораў па Украіне
Паводле слоў прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова, склад
расійскай дэлегацыі на перагаворах застаецца ранейшым. Яе ўзначальвае
начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба УС Расіі Ігар
Касцюкоў.
14:15
Палітыка
Магчымасць бязвізу для беларусаў. Беларусь і Шры-Ланка маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва
На сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку
дня, уключаючы супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, рэгулярныя авіярэйсы і
магчымае ўвядзенне бязвізавага рэжыму для беларускіх грамадзян.
14:03
Эканоміка
Устаноўлены надбаўкі да цэн на сельгаспрадукцыю, якая закупляецца ў насельніцтва, у 2026 годзе
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае
сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2026 года.
14:02
Эканоміка
Вядомая станкабудаўнічая кампанія з КНР вывучыла ўмовы рэалізацыі інвестпраектаў у "Вялікім камені"
У "Вялікім камені" адбылася сустрэча з кіраўніцтвам кампаніі Shandong CHENCAN Machinery Incorporated Co., Ltd. (КНР).
13:43
Грамадства
Сучаснае ўзбраенне і абарона. Як у Беларусі мадэрнізуюць бранятэхніку, расказаў Вальфовіч
Аляксандр Вальфовіч звярнуў увагу на тое, што і броня на тэхніцы зроблена з запасам трываласці і адпавядае ўсім патрабаванням.
13:10
Грамадства
Парывісты вецер, галалёд і да -24°С. Сіноптыкі пра надвор'е на 5 лютага
У Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па
паўднёва-заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі
пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе з дажджом).
13:10
Культура
Рэліквія на стагоддзі. Для чаго быў створаны Крыж Ефрасінні Полацкай
У гісторыі Беларусі з імем Ефрасінні Полацкай у многіх асацыюецца
ўнікальны Крыж, зроблены для яе на заказ. Гэта рэліквія знікла шмат
гадоў таму і да гэтага часу невядома яе месцазнаходжанне.
13:00
Грамадства
Дэпутат: краіны Паўднёва-Усходняй Азіі вельмі перспектыўныя для міжпарламенцкага ўзаемадзеяння
Развіццё ўзаемавыгадных эканамічных адносін, паводле слоў дэпутата,
з'яўляецца асноўнай задачай знешнепалітычнай стратэгіі Беларусі ў гэтым
рэгіёне свету. Парламентарыі таксама ўдзельнічаюць у гэтым працэсе і
садзейнічаюць пашырэнню эканамічных інтарэсаў Беларусі.
12:41
Грамадства
Беларусь у 2026 годзе плануе павялічыць парк самалётаў
Гаворачы аб планах па развіцці паветранага транспарту, Ігар Голуб
адзначыў, што асноўныя намаганні будуць накіраваны на пашырэнне рынку
авіяперавозак, павышэнне яго прывабнасці для насельніцтва, развіццё
маршрутнай сеткі, а таксама павышэнне эканамічнай эфектыўнасці
арганізацый паветранага транспарту.
12:26
Грамадства
Сіняўскі раскрыў некаторыя падрабязнасці падрыхтоўкі да ЧС па пажарна-выратавальным спорце ў Мінску
"Як плануецца, Мінск стане сталіцай чэмпіянату свету па пажарна-выратавальным спорце ў наступным годзе. Цяпер ідуць працэдуры ўзгаднення з дзяржаўнымі органамі па правядзенні мерапрыемства", - сказаў Вадзім Сіняўскі.
12:21
Грамадства
МНС: з пачатку года пры пажарах загінулі 129 чалавек
"На жаль, з пачатку года канстатуем гібель 129 чалавек пры пажарах. Гэта
даволі сур'ёзны рост у параўнанні з папярэднімі вынікамі", - расказаў
Вадзім Сіняўскі.
