Фот з архіва
9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" прапрацоўвае адкрыццё рэйса з Мінска ва Уфу. Аб гэтым расказаў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці авіякампаніі Уладзімір Баркун у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.
"За 2025 год авіякампанія "Белавія" перавезла паміж Расіяй і Беларуссю 955 тыс. пасажыраў, з якіх 95 тыс. - з рэгіянальных аэрапортаў. Рэйсы стабільна выконваюцца, запатрабаваны як бізнесам, так і ў асабістых паездках, паколькі склаліся вельмі цесныя роднасныя, культурныя сувязі. Цяпер прапрацоўваецца пытанне аб адкрыцці рэйса ва Уфу", - расказаў Уладзімір Баркун.
Авіямаршруты звязваюць расійскія гарады не толькі з Мінскам, але і з Гомелем, Магілёвам, Брэстам. На летні перыяд адкрываюцца рэйсы ў Мурманск і Махачкалу.-0-