Сцяг Пятніца, 10 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 лістапада 2017, 14:24

Казахстан, Расія і ААЭ створаць рабочую групу па развіцці касмічных праектаў

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Казахстан, Расія і ААЭ створаць рабочую групу па развіцці сумесных праектаў у касмічнай сферы, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-службу прэм'ер-міністра Казахстана.

Такая дамоўленасць дасягнута на міжнароднай аэракасмічнай выстаўцы Dubai Airshow 2017. Прадстаўнікі ўрадаў трох краін абмеркавалі магчымасць развіцця сумесных інвестпраектаў у названай сферы з выкарыстаннем высокатэхналагічных інавацыйных распрацовак. Эмірацкі бок азнаёміўся з бягучым станам функцыянавання касмадрома Байканур і перспектывамі яго далейшага развіцця.

У ходзе сустрэчы шэйх Мансур бен Заід аль-Нахаян выказаў зацікаўленасць у разглядзе магчымасці ўдзелу ААЭ ў сумесным расійска-казахстанскім праекце. Для выпрацоўкі далейшай стратэгіі і каардынацыі дзеянняў дасягнута дамоўленасць аб стварэнні трохбаковай рабочай групы па развіцці сумесных праектаў у касмічнай сферы.

XV Міжнародная аэракасмічная выстаўка Dubai Airshow 2017 праходзіць 12-16 лістапада ў буйнейшым горадзе ААЭ - адміністрацыйным цэнтры эмірата Дубай. Удзел у ёй прымаюць і беларускія прадпрыемствы, што з'яўляецца важным звяном сістэмы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і ААЭ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі