21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Ратамцы стартаваў новы коннаспартыўны сезон, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У манежы Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі пачаўся чэмпіянат Беларусі па трохбор'і ў памяшканні. Паралельна з ім праходзіць матчавая сустрэча Беларусь - Расія, а таксама кваліфікацыйны этап Кубка Перамогі. Фінал Кубка Перамогі адбудзецца ў маі на базе MAXIMA PARK у падмаскоўным пасёлку Някрасаўскі.
У спаборніцтвах у Ратамцы ў камандных першынствах будуць удзельнічаць 4 дарослыя, 3 юніёрскія і 4 юнацкія каманды. За ўзнагароды паспрачаюцца члены нацыянальнай каманды Беларусі Аляксандр Зелянко, Марына Іванова, Аляксандр Фамінаў, Валерыя Сушынская, Вольга Камарова, Настасся Шклянкова. А таксама спартсмены зборнай Расіі Лізавета Елісеева, Сяргей Фядорын і Кацярына Набатчыкава.
Першы ў новым сезоне турнір майстроў коннага спорту завершыцца 24 лютага кросам у памяшканні.
На стыку зімы і вясны ў Ратамцы адбудзецца чэмпіянат Беларусі па пераадоленні перашкод у памяшканні, а ў Някрасаўскім з 28 лютага па 4 сакавіка пройдзе фінальны этап Кубка Еўразіі па выездцы.-0-